ТЭЛЕФО́ННАЯ СЕ́ТКА,

комплекс абсталявання і апаратуры для тэлефоннай сувязі. Складаецца з тэлеф. вузлоў сувязі (тэлефонных станцый, падстанцый, канцэнтратараў і інш.), ліній сувязі і тэлефонных апаратаў. Паводле функцыян. і структурнага прызначэння Т.с. падзяляюцца на мясцовыя (напр., гарадскія, сельскія), міжгароднія і міжнародныя.

т. 16, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)